Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:45 ]  Прэзыдэнт Пакістану Пэрвез Мушараф засьцярог Індыю ад рэзкіх дзеяньняў


Выступаючы па тэлебачаньні Пакістану, Мушараф рашуча асудзіў тэрарыстычны акт у Індыі. Разам з тым, ён папярэдзіў індыйскі ўрад, каб той не рабіў ніякіх рэзкіх дзеяньняў, бо гэта, па словах Мушарафа, магло б мець вельмі сур’ёзныя наступствы. Сёньня раней Індыя ўсклала на Пакістан адказнасць за ўзброены напад тэрарыстаў, зьвязаных з сэпаратысцкімі групоўкамі ў Кашміры, на будынак парлямэнту ў Дэлі. Падчас страляніны на тэрыторыі парлямэнту ў чацьвер загінулі 12 чалавек, у тым ліку пяць нападнікаў. Ніводная групоўка не ўзяла на сябе адказнасьць за тую акцыю.
XS
SM
MD
LG