Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 05:00 ]  У апэрацыі супраць баявікоў “Аль Кайды” дасягнуты істотны прагрэс


ШЭНАН, ІРЛЯНДЫЯ. Міністар абароны ЗША Дональд Рамсфэльд выказаўся, што афганскія змагары і амэрыканскія вайсковыя атрады дасягнулі істотнага прагрэсу ў апэрацыі супраць баявікоў “Аль Кайды” ў горным масіве Тора Бора на ўсходзе Афганістану. Адным з вынікаў удалых ваенных дзеяньняў – захоп у палон прыблізна 50 баявікоў “Аль Кайды”. Рамсфэльд не паведаміў дэталяў, але сказаў, што захопленых баявікоў нельга лічыць лідэрамі “Аль Кайды”. Паводле міністра, амэрыканскія і афганскія атрады прасунуліся прыкладна на два кілямэтры па тэрыторыі масіву Тора Бора, баі часам былі вельмі жорсткія. Таксама Рамсфэльд паведаміў, што бамбаваньні працягваюцца: каля 180 бомбаў было скінута ўчора і больш за 230 – у чацьвер. Рамсфэльд размаўляў з журналістамі падчас свайго прыпынку на ірляндзкім лётнішчы Шэнан на шляху ў Каўкаскі рэгіён, дзе ён мае правесьці перамовы зь лідэрамі Азэрбайджану, Арменіі і Грузіі ў справе барацьбы з тэрарызмам. Як зазначаюць у Пэнтагоне, Рамсфэльд спадзяецца атрымаць падтрымку вайсковых дзеяньняў Амэрыкі супраць “Аль Кайды” і Талібану. Усе тры краіны абяцалі дазволіць войскам ЗША выкарыстоўваць сваю паветраную прастору.
XS
SM
MD
LG