Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 04:49 ]  Ізраільскія танкі ўвайшлі ў пасяленьне Бэйт Ханун


ЕРУЗАЛІМ. Учорашняе крывапраліцьцё на Заходнім беразе Ярдану і ў Паласе Газа, якое забрала жыцьці 8 палястынцаў, арышты і разбурэньні дамоў, працягнутае і сёньня раніцай. Ізраільскія танкі ўвайшлі ў пасяленьне Бэйт Ханун, якое знаходзіцца ў Паласе Газа. У часе перастрэлкі 4 палястынскія паліцыянты параненыя. У гэтым жа раёне ізраільская авіяцыя бамбавала шэраг аб”ектаў палястынскіх сілаў бясьпекі. Экстрэмісцкія групоўкі “Хамаз” і Хэзбалах” заявілі, што адкажуць на дзеяньні Ізраілю новымі тэрарыстычнымі нападамі. Падчас выступу ў Белым доме ў пятніцу прэзыдэнт ЗША Джордж Буш заявіў, што мір на Блізкім Усходзе ня ўсталюецца, пакуль лідэр палястынцаў Ясір Арафат не пачне рабіць рашучыя захады дзеля барацьбы з тэрарыстамі. Пасланец ЗША на Блізкім Усходзе Энтані Зіні сёньня пакінуў Ізраіль і накіраваўся на перамовы ў Ярданію і Эгіпэт. Паводле афіцыйных асобаў ЗША, ягоная міратворчая місія пастаўленая пад пагрозу. Па-ранейшаму ЗША і Эўразьвяз гатовыя супрацоўнічаць з Ясірам Арафатам як лідэрам палястынцаў і заклікаюць яго да большых высілкаў у справе змаганьня з групоўкамі, якія ажыцьцяўляюць тэрарыстычныя дзеяньні супраць Ізраілю.
XS
SM
MD
LG