Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 04:17 ]  У Косаве затрыманыя некалькі асобаў, падазраваных у сувязях з тэрарыстычнымі арганізацыямі


ПРЫШЦІНА. У Косаве вайскоўцамі сілаў КейФОР і міжнароднай паліцыяй затрыманыя некалькі асобаў, падазраваных у сувязях з тэрарыстычнымі арганізацыямі. Паводле афіцыйнага прадстаўніка НАТО, адбыліся ператрусы ў памяшканьнях іслямскага дабрачыннага фонду “Глобал рэліф” у гарадох Прышціна і Джаковіца. Забраныя падазроныя дакумэнты. НАТО заявіла, што апэрацыя была ажыцьцёўленая пасьля атрыманьня дадзеных пра далучанасьць “Глобал рэліф” да падрыхтоўкі тэрактаў у Эўропе і ЗША. Фонд “Глобал рэліф” зарэгістраваны ў Злучаных Штатах, яго адзьдзяленьні дзейнічаюць у шэрагу іншых краінаў, эўрапейская штаб-кватэра знаходзіцца ў Брусэлі. Кіраўніцтва фонду адмаўляе абвінавачаньні на сваю адрэсу.
XS
SM
MD
LG