Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 05:30 ]  Лідэры Эўразьвязу распачынаюць сваю двухдзённую сустрэчу на вышэйшым узроўні


БРУСЭЛЬ. Лідэры Эўразьвязу распачынаюць сёньня сваю двухдзённую сустрэчу на вышэйшым узроўні ў прымесьці Брусэлю. Чакаецца, што гэтая сустрэча распачне новы этап у існаваньні Эўразьвязу – будуць абмеркаваныя рэформы блёку 15 краінаў, а таксама пытаньні прыёму яшчэ 27 новых краінаў-сябраў цягам наступнага дзесяцігодзьдзя. Лідэры краінаў Эўразьвязу разгледзяць таксама пытаньне завяршэньня будаўніцтва ўласных моцных узброеных сілаў колькасьцю 60 тысячаў. Іншыя тэмы дыскусіяў – барацьба супраць тэрарызму, Афганістан, Блізкі Ўсход, Балканы і ўвядзеньне зь 1 студзеня адзінай валюты – эўра. У часе дыскусіяў па Афганістану цэнтральным стане пытаньне пра ролю, якую можа адыграць Эўропа ў бясьпецы і адбудовы гэтай краіны. Мяркуецца, што лідэры Эўразьвязу сустрэнуцца заўтра зь лідэрамі 12 краінаў-кандыдатаў, якія маюць далучыцца да блёку да 2004 году.
XS
SM
MD
LG