Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 05:26 ]  Ізраільская авіяцыя працягвае бамбаваць палестынскія адміністацыйныя будынкі


ЕРУЗАЛІМ. Ізраільскія ваенныя самалёты і гэлікоптэры працягвалі ўчора бамбаваць палястынскія адміністрацыйныя будынкі ў адказ на палястынскія напады ў сераду, калі 10 ізраільцаў былі забітыя і 30 параненыя. Вынікам ізраільскіх удараў стала сьмерць чатырох палястынцаў. Ізраільская авіяцыя бамбавала горад Рамалах на Заходнім Беразе, Паласу Газа, а таксама ўчора позна ўвечары -- лягэр уцекачоў Кхан Юні. Учора раніцай Ізраіль абвесьціў, што ён разрывае ўсялякія кантакты зь лідэрам Палястынскай аўтаноміі Ясірам Арафатам з прычыны, што той нічога ня робіць, каб спыніць тэрарыстычныя дзеяньні супраць Ізраілю. Пасланец ЗША на Блізкім Усходзе Энтані Зіні сустрэўся позна ўвечары ўчора з прэм”ер-міністрам Ізраілю Арыэлем Шаронам, каб атрымаць тлумачэньні , як паўплывае ўчорашняе рашэньне Кабінэту бясьпекі на пэрспэктывы перамоўнага працэсу паміж Ізраілем і палястынцамі. Прадстаўнікі Дзярждэпартамэнту ЗША паведамляюць, што сёньня Зіні абвесьціць некаторыя “ідэі адносна новых крокаў” ЗША ў іх спробах пакласьці канец напружанасьці на Блізкім Усходзе.
XS
SM
MD
LG