Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 05:22 ]  Закарыяс Мусаўі будзе даваць паказаньні ў Вірджыніі


НЬЮ-ЁРК. Учора Нью-Ёркскі фэдэральны суд вырашыў, што першы чалавек, якому выстаўленае афіцыйнае абвінавачаньне ў дачыненасьці да тэрарыстычных нападаў на ЗША 11 верасьня, будзе перавезены ў Вірджынію дзеля разгляду ягонай справы. Чакаецца, што гэта адбудзецца ўжо сёньня. Закарыяс Мусаўі абвінавачваецца паводле шасьці артыкулаў крымінальнага кодэксу. Паводле чатырох зь іх, яму можа быць вынесены сьмяротны вырак. Перадусім ён, як і 19 ягоных “су-кансьпіратараў” абвінавачваецца ў падрыхтоўцы і навучаньні з мэтай зьдзяйсьненьня забойстваў, якія і адбыліся 11 верасьня. Трыццацітрохгадовы Мусаўі, грамадзянін Францыі мараканскага паходжаньня, быў арыштаваны ў жніўні.
XS
SM
MD
LG