Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 05:10 ]  Амэрыканскія марскія пехатынцы занялі Кандагарскае лётнішча


КАБУЛ. Сёньня раніцай сотні амэрыканскіх марскіх пехатынцаў прызямліліся на самалётах на Кандагарскім лётнішчы і занялі яго, каб забясьпечыць ахову лётнішча і сродкі яго абслугоўваньня. У першых паведамленьнях гаворыцца, што на лётнішчы яны не сустрэлі супраціву. Маёр Крыстафэр Хьюджэс сказаў, што пехатынцы занялі толькі частку лётнішча і што іхная галоўная задача – вярнуць важны аб”ект пад грамадзянскі кантроль. Яны плянуюць наняць мясцовых падрадчыкаў, якія змаглі б адбудаваць лётнішча.
XS
SM
MD
LG