Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:15 ]  Пуцін назваў пастанову ўраду ЗША пра выхад з Дамовы аб супрацьракетнай абароне “памылкай”


МАСКВА. Расейскі прэзыдэнт Владзімір Пуцін назваў пастанову ўраду ЗША пра выхад з Дамовы аб супрацьракетнай абароне “памылкай”. У тэлезвароце да нацыі Пуцін сказаў, што гэта не было нечаканасьцю для Расеі. Ён паўтарыў, што гэтая Дамова, на думку Расеі, зьяўляецца вуглавым каменем усясьветнай бяспекі. Пуцін таксама зазначыў, што нават пасля гэтай пастановы ўраду ЗША застаецца нязьменай ягоная прапанова аб зьмяншэньні ядзернага арсеналу краіны ад 1500 да 2200 боегаловак. Іншыя расейскія палітыкі сёньня зганілі гэтую пастанову Вашынгтону. Памочнік Пуціна Сяргей Ястржэмбскі зазначыў, што Расея спакойна ўспрымае гэтую навіну і не дазволіць каб гэтае “слабае мейсца” сапасавала двухбаковыя адносіны паміж Расеяй і ЗША. Прэм’ер-міністар Расеі Міхаіл Касьянаў зазначыў, што гэта “сумная” пастанова, таму што яна падрывае глябальны стратэгічны балянс.
XS
SM
MD
LG