Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 16:43 ]  Расейскія палітыкі зганілі заяву Вашынгтону пра выхад з дамовы аб супрацьракетнай абароне


МАСКВА. Расейскія палітыкі сёньня зганілі заяву Вашынгтону пра выхад з дамовы аб супрацьракетнай абароне, але прэзыдэнт Владзімір Пуцін яшчэ не каментаваў гэтай пастановы ЗША. Памочнік Пуціна Сяргей Ястржэмбскі зазначыў, што Расея спакойна ўспрымае гэтую навіну і не дазволіць каб гэтае “слабае мейсца” сапасавала двухбаковыя адносіны паміж Расеяй і ЗША. Тым ня менш прэм’ер-міністар Расеі Міхаіл Касьянаў зазначыў, што гэта “сумнае” пастанова таму што яна падрывае глябальны стратэгічны балянс. Лідар прапрэзыдэнцкай фракцыі “Айчына ўся Расея” ў Думе Вячаслаў Валодзін заявіў, што ЗША намагаюцца быць звышдзяржавай, якая спрабуе дыктаваць свае правілы сьвету.
XS
SM
MD
LG