Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 16:41 ]  ЗША абвесьцілі пра выхад з Дамовы пра супрацьракетную абарону


ВАШЫНГТОН. Сёньня Злучаныя Штаты афіцыйна паведамілі Расеі пра выхад з Дамовы ў пытаньні супрацьракетнай абароны ад 1972 году. У часе выступу ў Белым Доме прэзыдэнт ЗША Джордж Буш паўтарыў, што дамова, падпісаная ў часы “халоднай вайны”, безнадзейна састарэла і не адлюстроўвае рэаліяў сёньняшняга дня, калі Злучаныя Штаты стаяць перад зусім іншымі пагрозамі. Прэзыдэнт Буш выказаў упэўненасьць, што ягоная пастанова ніякім чынам не адаб’ецца на сяброўскіх дачыненьнях Масквы і Вашынгтону і не паставіць пад удар бясьпеку Расеі. “Сёньня я зрабіў афіцыйную заяву Расеі датычную Дамовы, што Злучаныя Штаты Амэрыкі выходзяць з гэтай Дамовы трыццацігадовай даўніны. Я прыйшоў да высновы, што гэтая дамова стрымлівае наш урад на шляху аховы нашага народу ад ракетных атакаў з боку будучых тэрарыстаў, альбо непрадказальных краінаў.” Пасол ЗША ў Маскве перадаў сёньня расейскаму кіраўніцтву ноту, у якой сказана, што Злучаныя Штаты выходзяць з Дамовы ў супрацьракетнай абароне праз шэсьць месяцаў. Гэткія самыя паведамленьні атрымалі ўлады Беларусі, Украіны і Казахстану.
XS
SM
MD
LG