Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:39 ]  Авіяцыя Злучаных Штатаў узнавіла масаванае бамбаваньне пазыцыяў Аль-Кайды


ТОРА БОРА (Афганістан). Авіяцыя Злучаных Штатаў узнавіла масаванае бамбаваньне пазыцыяў Аль-Кайды ў гарах Тора-Бора на ўсходзе Афганістану. Сёньня раніцай закончыўся тэрмін другога ўльтыматуму, выстаўленага мясцовымі афганскімі камандзірамі – выдаць кіраўнікоў Аль-Кайды. Паводле заходніх агэнстваў, афганскія фармаваньні штурмуюць умацаваны раён. Паведамляецца, што ноччу ў раён баёў на гэлікоптарах былі перакінутыя вайскоўцы спэцаддзелаў Злучаных Штатаў. Паводле камандзіраў, выглядае, што лідары Аль-Кайды выйшлі з аблогі і накіроўваюцца да мяжы з Пакістанам. Ці ёсьць сярод іх Усама бін Лядэн – невядома. Пакістан падцягнуў да афганскай мяжы да чатырох тысячаў вайскоўцаў. Памежны раён кантралююць гэлікоптары.
XS
SM
MD
LG