Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:38 ]  Палестынцы разглядаюць апошнія ізраільскія атакі, як афіцыйнае абвешчаньне вайны


ПАЛАСА ГАЗА. Ізраіль спыніў кантакты з Палестынскім лідарам Ясірам Арафатам, правёў паветраныя ўдары па шэрагу палестынскіх аб’ектаў і накіраваў войскі ў палестынскія гарады. Гэтыя акцыі ўжытыя ў адказ на ўчарашняе забойства палестынскімі экстрэмістамі 10 ізраільцаў. Прэсавы сакратар Ясіра Арафата Набіл Абу Рэдэйна назваў дзеяньні Ізраілю афіцыйным абвешчаньнем вайны. Прадстаўнік Эўразвязу Гаўер Саляна заявіў, што Зьвяз будзе працягваць адносіны з Арафатам нягледзчы на пастанову Ізраілю парваць усе сувязі з ім. Памочнік Дзяржсакратара ЗША Ўільям Бёрнс сказаў, што Злучаныя Штаты будуць таксама працягваць працаваць з Арафатам, якога яны разлядаюць як лідара Пелестынкага народу. У Каіры міністр замежных спвраў Эгіпту Ахмед Магер зазначыў, што арабскія кріаны кансультуюцца наконт сустрэчы каб вярнуцца да размоваў з Арафатам... У Амане кароль Ярданіі Абдула заявіў, што Ізраіль ня мае іншай альтэрнатывы як супрацоўнічаць з Арафатам. Абдула выказаў заклапочансьць, што канфлікт разьвіваецца ў накірунку да грамадзянскай вайны на Заходнім беразе Ярдану і ў сэктары Газа. Папа Ян-Павел другі зганіў акты гвалту як з боку ізраільцаў гэтак і палестынцаў.
XS
SM
MD
LG