Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 16:13 ]  Найменш 13 асобаў загінулі сёньня ў часе атакі на парлямант Індыі


ДЭЛІ. Найменш 13 асобаў загінулі сёньня ў часе атакі на парлямант Індыі. Сярод забітых – шасьцёра тэрарыстаў, шасьцёра паліцыянтаў і адзін вайсковец. Ніхто з парлямэнтарыяў і ўрадоўцаў не пацярпеў. У часе нападу ў будынку былі больш трохсот асобаў. Узброеныя аўтаматамі тэрарысты спрабавалі прарвацца ў парлямант, але былі адкінутыя аховай. Бой цягнуўся паўтары гадзіны. Двое тэрарыстаў выбухнулі самі сябе. Да парляманту падцягнутыя вайсковыя аддзелы. У будынку парляманту сапёры знайшлі магутную бомбу і, пасьля эвакуацыі людзей, выбухнулі яе на парляманцай тэрыторыі. Прэм’ер-міністар Індыі Атал Біхары Ваджпаі заявіў, што ўрад будзе бязьлітасна замагацца супраць тэрарызму. Улады ня выключаюць, што за нападам стаяць мусульманскія незалежнікі з індыйскага штату Кашмір. Сярод тых, хто зганіў тэракт быў і ўрад Пакістану. Прадстаўнік пакістанскага міністэрства замежных справаў Азіз Хан сказаў: “Урад Пакістану успрыняў як удар навіну пра ўзброены напад на індыйскі парлямант у Дэлі, у выніку якога былі ахвяры. Урад Пакістану цьвёрда і нядвухсэнсоўна ганіць гэтую атаку”. З ганьбаваньнем тэракту выступілі таксама Злучаныя Штаты і Вялікая Брытанія. Сёньня ж, з адпаведнай заявай выступіла і міністэрства замежных справаў Беларусі.
XS
SM
MD
LG