Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:11 ]  Косаўскі парлямант ня здолеў абраць прэзыдэнта краю ў першым туры


ПРЫШЦІНА. Дэпутаты новага парляманту Косава ня здолелі зь першага разу абраць прэзыдэнта гэтага краю, які ўваходзіць у склад Сэрбіі. Адзіны прэтэндэнт – лідар Дэмакратычнай лігі Косава Ібрагім Ругова не набраў дзьвюх трацінаў галасоў, патрэбных для перамогі ў першым, альбо другім туры. Калі адбудзецца другі тур – невядома, але ў часе яго кандыдат таксама павінен будзе набраць дзьве траціны галасоў. У разе трэйцяга туру пераможца галасаваньня будзе вызначыны простай бальшынёй галасоў.
XS
SM
MD
LG