Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:45 ]  Кіраўнік часовай адміністрацыі Афганістану Карзаі сустрэўся з былым прэзыдэнтам Афганістану Рабані


КАБУЛ. Кіраўнік часовай адміністрацыі Афганістану Хамід Карзаі, які прыехаў у Кабул, сустрэўся з былым прэзыдэнтам Афганістану Бурхунутдзінам Рабані і сябрамі адміністрацыі. Падрабязнасьці – невядомыя, таму што сустрэчы праходзіла пры зачыненых дзьвярох. Адміністрацыя прыступае да выкананьня сваіх абавязкаў 22 сьнежня. Сёньня ж Карзаі плянуе сустрэцца з прадстаўніком Арганізацыі Аб’еднаных Нацыяў Францэскам Вэндрэлам. Часовая адміністрацыя начале з Карзаем будзе кіраваць Афганістанам шэсьць месяцаў, пасьля чаго рада афганскіх старэйшынаў мусіць зацьвердзіць урад. Неўзабаве Рада Бясьпекі ААН прыйме пастанову пра адпраўку ў краіну міжнародных міратворчых сілаў.
XS
SM
MD
LG