Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 05:05 ]  Амэрыканскія самалёты працягваюць бамбаваць горы ва Ўсходнім Афганістане


ТОРА БОРА, АФГАНІСТАН. Зьявіліся паведамленьні, што амэрыканскія самалёты працягваюць бамбаваць горы ва Ўсходнім Афганістане і за некалькі гадзінаў да завяршэньня скрайняга тэрміну, у які баявікі АльКайды павінны здацца. Учора антыталібскія сілы выставілі ім ультыматум – калі тыя не здадуць зброю да паловы дзесятай (паводле менскага часу), то супраць іх распачнуцца новыя атакі. Ультыматум тычыцца і непасрэдна самога бін Лядэна. Міністэрства абароны ЗША тым часам ня ўпэўненае, што галоўны падазраваны тэрарыст Усама бін Лядэн знаходзіцца ў комплексе горных пячораў разам з апошнімі баявікамі. Паведамляецца, што бальшыня замежных баявікоў пажадала, каб дыпляматы зь іхных краінаў прысутнічалі пры здачы ў палон. Яны таксама патрабуюць, каб іх перадалі не амэрыканскім вайскоўцам, а прадстаўнікам Арганізацыі Аб”еднаных Нацыяў.
XS
SM
MD
LG