Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 05:01 ]  Чэхія возьме ўдзел у міратворчых дзеяньнях у Афганістане


ПРАГА. Урад Чэхіі аднагалосна вырашыў, што Чэхія возьме ўдзел у міратворчых дзеяньнях у Афганістане. Чэскі прэм”ер-міністар Мілаш Зэман зрабіў гэтую заяву ўчора позна ўвечары. Чэхія гатовая паслаць у Афганістан міратворчыя атрады, а таксама абсталяваньне. Урад таксама будзе абмяркоўваць магчымасьць удзелу Чэскай Рэспублікі ў ваенных апэрацыях. Атрады будуць фармавацца з адмыслоўцаў супрацьхімічнай абароны, якія маглі б кантраляваць рызыку забруджваньня – рыдёактыўнага, хімічнага ці бактэрыялягічнага. Чэхія можа паставіць у Афганістан палявы шпіталь і да 150 жаўнэраў.
XS
SM
MD
LG