Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:25 ]  Кофі Анан заклікаў да ўвядзеньня міратворцаў у Афганістан


Стакгольм. Выступаючы перад швэдзкім парлямэнтам Генэральны сакратар ААН Кофі Анан заклікаў да хуткага ўвядзеньня ў Афганістан міратворчых сілаў пад эгідай ААН. Гэта можа аблегчыць размеркаваньне гуманітарнай дапамогі насельніцтву краіны – зазначыў Кофі Анан. Іслямабад. Прадстаўнік ААН Ахмэд Фаузі заявіў, што афганскія лідэры блізкія да таго, каб прызнаць неабходнасьць прысутнасьці на тэрыторыі Афганістану міжнародных міратворчых войскаў. Аднак пакуль што невядомыя колькасьць міжнародных міратворцаў і тэрмін іх знаходжаньня ў краіне.
XS
SM
MD
LG