Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 18:25 ]  8 чалавек загінула і 30 паранена ў выніку тэракту


Ерусалім. Восем чалавек загінула і 30 паранена ў выніку двух чарговых тэрарыстычных атакаў на ізраільцян на Заходнім беразе Ярдану. Пасажырскі аўтобус быў падарваны паблізу габрэйскага паселішча. Напад быў зроблены з выкарыстаньнем гранатамёту. Некалькі машынаў, што ехалі па той жа дарозе, што і аўтобус, згарэлі. Ізраільскія вайскоўцы забілі нападніка. У Паласе Газа тэрарыст самазабойца падарваў сябе каля габрэйскага паселішча, паранена некаклькі чалавек. Прадстаўнік ізарільскага ўраду Аві Пазнер зазначыў, што за гэтыя акты павінна адказаваць адміністарцыя палестынскай аўтаноміі, якая ня здолела арыштаваць усіх баевікоў тэрарыстычных груповак. Прэм’ер-міністар Ізраіля Арыель Шарон заявіў, што ізраільскія войскі і надалей будуць адказваць агнём на мінамётныя абстрэлы з палестынскіх пазыцыяў і зьнішчаць тэрарыстаў, якія плянуюць напады на грамадзянаў Ізраіля. Перамовы кіраўнікоў ізраільскай і палестынскай службаў бясьпекі скончыліся безвынікова. Міністар інфармацыі Палестынскай аўтаноміі Ясір Абед Рабо заявіў, што палестынскі бок праводзіць надзвычайную аперацыю ў мэтах пошуку тэрарыстаў, пад час якой ужо арыштаваныя 180 чалавек.
XS
SM
MD
LG