Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 04:55 ]  ЗША зноў заявілі пра сваю падтрымку ўступленьня ў НАТО балтыйскіх краінаў


ВАШЫНГТОН. Злучаныя Штаты зноў заявілі пра сваю падтрымку ўступленьня ў НАТО балтыйскіх краінаў. У Вашынгтоне ўчора адбылася сустрэча намесьніка дзяржсакратара ЗША Рычарда Армітэджа зь міністрамі замежных справаў Латвіі, Літвы і Эстоніі. Паводле прадстаўніка дзярждэпартаманту ЗША Філіпа Рыкера, Армітэдж падкрэсьліў, што Вашынгтон вітае захады , якія робяць балтыйскія краіны, каб іх прынялі ў НАТО. Армітэдж станоўча ацаніў унёсак Латвіі, Літвы і Эстоніі ў кіраваную Злучанымі Штатамі кампанію ў барацьбе з тэрарызмам.
XS
SM
MD
LG