Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 04:20 ]  Эўразьвяз заклікае Арафата зьліквідаваць тэрарыстычныя групоўкі


ЕРУЗАЛІМ. Прадстаўнік кіраўніцтва Эўрапейскага Зьвязу Хавіер Саляна, які знаходзіцца зь міратворчай місіяй на Блізкім Усходзе, заклікаў кіраўніка Палястынскай аўтаноміі Ясіра Арафата зьліквідаваць ісьлямскія групоўкі, што нясуць адказнасьць за тэракты супраць ізраільцаў. На перамовах з Арафатам у аўторак Саляна заявіў, што Эўразьвяз падтрымлівае яго як лідэра палястынскага народу і заклікае да спыненьня ізраільскай аблогі палястынскіх тэрыторыяў. У той жа дзень пасланец ЗША на Блізкім Усходзе Энтані Зіньні сустрэўся зь кіраўнікамі палястынскай і ізраільскай службаў бясьпекі і прапанаваў ім абвесьціць 48-гадзіннае замірэньне.
XS
SM
MD
LG