Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 04:16 ]  У Вашынгтоне прад”яўленае першае афіцыйнае абвінавачаньне ў справе тэрактаў 11 верасьня


ВАШЫНГТОН. Тут У Вашынгтоне прад”яўленае першае афіцыйнае абвінавачаньне ў справе тэрактаў 11 верасьня. У аўторак Генэральны пракурор Джон Эшкрафт прад”явіў абвінавачаньне ў далучанасьці да тэрактаў грамадзяніну Францыі – мараканцу паводле паходжаньня Закарыя Мусаўі. Мусаўі быў затрыманы ў ЗША 17 жніўня – пасьля таго, як кіраўніцтва адной зь лётных школаў паведаміла ўладзе пра яго падазроныя паводзіны. Тады ён заяўляў інструктару, што жадае навучыцца кіраваць самалётам толькі падчас палёту на зададзенай вышыні, а не пры ўзьлёце і пасадцы. Паводле матар”ялаў абвінавачаньня, Мусаўі прайшоў падрыхтоўку ў Афганістане – у вучэбным лягэры тэрарыстычнай арганізацыі “Аль-Кайда”. Эшкрафт заявіў, што справа Мусаўі – яшчэ адзін аргумэнтаваны доказ таго, што за тэрарыстычнымі нападамі 11 верасьня стаіць кіраўнік “Аль-Кайды” Усама бін Лядэн.
XS
SM
MD
LG