Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 04:13 ]  Адмысловы пасланец ААН Лахдар Брахімі сустракаецца сёньня ў Кабуле зь кіраўніком часовай адміністрацыі Афганістану Хамідам Карзаем


КАБУЛ. Адмысловы пасланец Арганізацыі Аб”еднаных Нацыяў Лахдар Брахімі сустрэнецца сёньня ў Кабуле зь кіраўніком часовай адміністрацыі Афганістану Хамідам Карзаем. Паводле Брахімі, усе афганскія палітычныя і этнічныя групоўкі маюць намер захоўваць пагадненьне пра пераходны ўрад, што было дасягнутае мінулым тыднем. Брахімі паведаміў таксама, што 22 сьнежня Карзай афіцыйна распачне выконваць свае паўнамоцтвы. У цырымоніі перадачы ўлады возьме ўдзел былы прэзыдэнт Афганістану Бурханудзін Раббані.
XS
SM
MD
LG