Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 03:43 ]  Рашыд Дустум ня будзе замінаць мірнаму працэсу ў Афганістане


ІСЛЯМАБАД. Адзін з камандзераў сілаў антыталібскай кааліцыі Рашыд Дустум заявіў, што ён ня будзе замінаць мірнаму працэсу ў Афганістане. Інфармацыйныя агэнцыі паведамляюць, што Дустум у лісьце пасланцу ААН Лахдару Брахімі паведаміў, што, нягледзячы на пярэчаньні ў справе складу пераходнага ўраду Афганістану, ён мае намер супрацоўнічаць з часовай адміністрацыяй на чале з Хамідам Карзаем. Брахімі сёньня прыяжджае дзеля перамоваў у Кабул. Паўнамоцтвы часовай адміністрацыі афіцыйна пачынаюць дзейнічаць 22 сьнежня.
XS
SM
MD
LG