Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 03:38 ]  Амэрыка ўшаноўвае памяць ахвяраў тэрарыстычных нападаў 11 верасьня


ВАШЫНГТОН. Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш заявіў, што галоўны падазраваны тэрарыст Усама бін Лядэн “ня мае ніякага сумленьня і ніякай душы”. Буш зрабіў камэнтар для рэпарцёраў адносна непаказанага відэазапісу разважаньняў бін Лядэна пра тэрарыстычныя напады на Нью-Ёрк і Вашынгтон 11 верасьня сёлета. Паводле прэзыдэнта ЗША, “той, хто паглядзіць гэтую стужку, упэўніцца ня толькі ў ягонай (бін Лядэна) вінаватасьці ў неверагодным забойстве, але і ў тым, што ён ня мае ніякага сумленьня і душы, што ён увасабляе найгоршае ў цывілізацыі.” Чакаецца, што відэазапіс, зроблены ў невядомым месцы Афганістану і атрыманы Злучанымі Штатамі, будзе прадэманстраваны публіцы напрыканцы гэтага тыдня, як толькі яго прааналізуюць службы бясьпекі. Сёньня Амэрыка ўшаноўвае памяць ахвяраў тэрарыстычных нападаў, якія здарыліся тры месяцы таму. Джордж Буш узначаліць цырымонію з выкананьнем дзяржаўнага гімну ў Белым Доме дакладна а 8-й 46 раніцы, калі першы з выкрадзеных самалётаў быў скіраваны на Ўсясьветны Гандлёвы Цэнтар у Нью-Ёрку 11 верасьня.
XS
SM
MD
LG