Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 17:34 ]  Колін Паўэл сустрэўся з Івановым і Пуціным


Масква. Сёньня адбыліся перамовы дзяржсакратара ЗША Паўэла з міністрам замежных справаў Расеі Івановым і расейскім прэзыдэнтам Пуціным. Падчас гэтых сустрэчаў абмяркоўвалася шырокае кола міжнародных праблемаў, у прыватнасьці барацьба зь міжнародным тэрарызмам, антытэрарыстычная апэрацыя ў Афганістане, становішча на Блізкім Усходзе. Пасьля размовы Паўэла з Пуціным кіраўнік расейскага МЗС Іваноў паведаміў, што Масква прапануе Вашынгтону да сярэдзіны наступнага году заключыць пагадненьне пра істотнае скарачэньне стратэгічных наступальных узбраеньняў. Паводле словаў Іванова дамова мусіць замацаваць пагадненьні, што былі дасягнутыя падчас апошняй сустрэчы прэзыдэнтаў Пуціна і Буша. Колін Паўэл адзначыў, што ў пытаньні скарачэньня старатэгічных наступальных узбраеньняў паміж бакамі захоўваюцца пэўныя супярэчнасьці, але таксама выказаў спадзяваньне, што адпаведная дамова можа быць падпісаная ў сярэдзіне наступнага году, падчас візыту прэзыдэнта Буша ў Расею. Расейскі міністар Ігар Іваноў таксама паведаміў, што амэрыканскае кіраўніцтва пакуль ня здолела пераканаць Расею ў мэтазгоднасьці мадыфікацыі дамовы аб супрацьракэтнай абароне 1972 году. Вашынгтон хоча зьмяніць гэтую дамову такім чынам, каб атрымаць магчымасьць праводзіць выпрабаваньні сыстэмы супрацьракэтнай абароны.
XS
SM
MD
LG