Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 17:34 ]  Ізраільскія гелікоптары нанесьлі ракетныя ўдары


Ерусалім. Два ізраільскія баявыя гелікоптары нанесьлі сёньня ракетныя ўдары каля гораду Гэброн на заходнім беразе ракі Ярдан. Адна з ракетаў патрапіла ў машыну з палестынскімі нумарамі. Два пасажыры забітыя, сямера – параненыя. Учора ў ізраільскі партовым горадзе Гайфа адбыўся чарговы тэрарыстычны акт, у выніку якога былі параненыя 25 чалавек. Паліцыя застрэліла тэрарыста раней, чым ён пасьпеў узарваць другую бомбу. Учора ж на вечаровым надзвычайным пасяджэньні ізраільскага ўраду было прынятае рашэньне працягнуць удары па палестынскіх аб’ектах. Амэрыканскі адмысловы пасланік Энтані Зіні заявіў учора, што спыніць сваю міратворчую місыю, калі ізраіліцяне і палестынцы на працягу двух сутак не абвесьцяць замірэньне. Прэм’ер-міністар Ізраілю Шарон сустрэўся сёньня з Зіні, каб пераканаць яго не спыняць міратворчыя высілкі. Ясер Арафат сёньня завіў, што палестынцы маюць права на супраціў таму, што ён назваў ізраільскай агрэсыяй і акупацыяй. Сёньня ж у Брусэлі міністры замежных справаў Эўразьвязу правялі перамовы зь міністрам замежных справаў Ізраілю Пэрэсам і прадстаўніком палестынскага кіраўніцтва Шаатам. Аднак перамовы не прынесьлі плёну.
XS
SM
MD
LG