Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:33 ]  У Косаве ўпершыню запрацаваў парлямэнт


Прыштына. Сёньня ў сталіцы Косава распачалася першая сэсыя парлямэнту краю. Юрыдычна Косава ўваходзіць у склад Сэрбіі, але з 1999 году знаходзіцца пад міжнародным кантролем. Большасьць месцаў у косаўскім парлямэнце – 80 з 120 маюць прадстаўнікі альбанскіх партыяў, 20 месцаў – у косаўскіх сэрбаў. Першае ж паседжаньне новага парлямэнту краю пачалося са скандалу. Дэпутаты альбанскай дэмакратычнай партыі Косава – другой па колькасьці ў парлямэнце пакінулі сэсыю, палічыўшы, што іхная пазыцыя не была ўлічаная. Яны патрабавалі, каб сьпікера не абіралі да таго, пакуль не дасягнутае пагадненьне пра кіруючую кааліцыю. Нягледзячы на сыход часткі дэжпутатаў, пасяджэньне засталося правамоцным. Сьпікерам косаўскага парлямэнту быў абраны Нэджад Тачы – прадстаўнік найбуйнейшай альбанскай партыі – дэмакратычнай лігі Косава.
XS
SM
MD
LG