Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:32 ]  У Нарвэгіі ўручаная Нобэлеўская прэмія міру


Осла. У сталіцы Нарвэгіі адбылася урачыстая цырымонія ўручэньня Нобэлеўскай прэміі міру. Юбілейная – сотая прэмія была прысуджаная Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў і ейнаму цяперашняму генэральнаму сакратару Кофі Анану. Ляўрэат прэміі міру атрымлівае залаты мэдаль, дыплём і чэк на суму каля мільёну даляраў. Першым ляўрэатам Нобэлеўскай прэміі міру стаў сто гадоў таму Анры Дзюнан, стваральнік арганізацыі Міжнароднага чырвонага крыжа. Сёньня ж у Стагольме будуць уручуная прэміі па літаратуры, мэдыцыне, фізыцы, хіміі і эканоміцы.
XS
SM
MD
LG