Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 19:53 ]  12 расейкіх вайскоўцаў былі забітыя і 22 параненыя падчас апошніх сутыкненьняў з чачэнскімі незалежнікамі і ў выніку падрыву на мінах на тэрыторыі Чачні.


Прадстаўнік прамсакоўскай адміністрацыі Чачні паведаміў агенцтву АР, што падчас атакаў на расейскія блёк-пасты цягам толькі апошніх содняў загінулі пяцёра і былі параненыя 11 жаўнераў. Трое зь іх былі забітыя сёньня ў сталіцы Чачні Грозным і ў Ведзяно на поўдні рэспублікі. У горадзе Аргун, у некалькіх кілямэтрах ад Грознага незалежнікі забілі двух міліцыянтаў і чатырох паранілі.
XS
SM
MD
LG