Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:50 ]  Авіяцыя ЗША узмацніла бамбаваньне комплексу пячораў Тора Бора ў горах на Усходзе Афганістану, дзе, па зьвестках выведкі хаваюцца Асама Бін Лядэн ды іншыя тэрарысты з групоўкі Аль-Кайда.


Віцэ-прэзыдэнт ЗША Дзік Чэйні заявіў, што відэастужка з запісам Бін Лядэна, знойдзеная нядаўна ў Афганістане ясна сьведчыць, што ён стаіць за верасьнёўскімі тэрарыстычнымі атакамі. Аднак, відэстужка ня была паказаная публічна. Улады Пакістану паведамілі, што яны выслалі дадатковыя вайсковыя адзінкі і гэлікоптэры на мяжу з Афганістанам, каб перакрыць магчымыя шляхі ўцёкаў тэрарыстаў
XS
SM
MD
LG