Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 12:55 ]  ЗША абяцаюць злавіць Бін Лядэна


Кабул. ЗША і антыталібскія сілы працягваюць апэрацыю пошука Усамы Бін Лядэна і духоўнага лідэра талібаў мулы Махамада Амара. Іхнае месцазнаходжаньне пакуль невядомае, аднак намесьнік міністра абароны ЗША Пол Вольфавіц паабяцаў, што Амэрыка высачыць і зловіць іх – у Афганістане альбо ў любой іншай краіне, калі ім удасца ўцячы. Прадстаўнік Пакістанскага прэзыдэнта генерал Рашыд Курашы паведаміў, што Пакістан накіраваў дататковыя ўзброеныя фармаванні дзеля ўмацавання сваёй мяжы з Афганістанам. Пакістанскія афіцыйныя асобы адхіляюць паведамленні, што Усама Бін Ладэн мог перайсьці мяжу паміж Афганістанам і Пакістанам. Амэрыканскія вайсковыя самалёты тымчасам аднавілі ўдары па горных раёнах Тора-Бора на ўсходзе Афганістану, дзе могуць хавацца лідары тэрарыстаў начале зь Бін Лядэнам.
XS
SM
MD
LG