Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 04:19 ]  Ізраільскія войскі занялі два палестынскія паселішчы


Газа. Ізраільскія і палестынскія прадстаўнікі павінны сустрэцца сёньня на новым раўндзе сакрэтных перамоваў пры пасярэдніцтве ЗША. Сёньня ўначы ізраільскія войскі пры падтрымцы танкаў занялі два паселішчы на поўдні сэктару Газа. Раней у той жа дзень ізраільскія гелікоптары абсталялі будынак палестынскай міліцыі ў гэтым раёне. У выніку абстэлу быў зьнішчаны офіс асабістых ахоўнікаў Ясэра Арафата. У адказ на гэтую атаку палестынцы абвінавацілі прэм’ер-міністра Ізраіля Арыэля Шарона ў спробах падарваць міратворчыя працэсы ў рэгіёне. Палестынскі лідэр Ясэр Арафат заявіў, што ён робіць усё магчымае для падаўленьня экстрэмісцкіх груповак і арышту падазраваных тэрарыстаў, чаго патрабуюць Ізраіль і ЗША.
XS
SM
MD
LG