Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 04:15 ]  Візыт Шырака ў Харватыю


Загрэб. У сталіцы Харватыі ў сыботу прайшлі перамовы Прэзыдэнта Францыі Жака Шырака з прэзыдэнтам Харватыі Месічам. Кіраўнікі абодвух дзяржаваў абмеркавалі эканамічныя дачыненьні, барацьбу з тэрарызмам, сытуацыю на Балканах і супрацоўніцтва Харватыі зь Міжнародным Гаагскім трыбуналам. Пасьля перамоваў харвацкі прэзыдэнт адзначыў, што паміж двума краінамі няма адкрытых пытаньняў. Са свайго боку, Жак Шырак заявіў, што дзьве дзяржавы маюць выдатныя палітычныя дачыненьні. Шырак пацьвердзіў падтрымку з боку Францыі імкненьня Харватыі ўступіць у НАТО ды Эўразьвяз.
XS
SM
MD
LG