Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 17:01 ]  Кіраўнік часовай адміністрацыі Афгансітану Хамід Карзаі заклікаў шукаць Бін Лядэна


Кабул. Кіраўнік часовай адміністрацыі Афгансітану Хамід Карзаі заклікаў насельніцтва краіны садзейнічаць пошукам і затрыманьню тэрарыста нумар адзін Усамы Бін Лядэна і лідэра талібаў мулы Махамада Амара, каб перадаць іх міжнароднаму правасудзьдзю. Карзаі паведаміў, што іхнае месцазнаходжаньне дасюль невядомае. Ён таксама абверг інфармацыю пра тое, што мула Амар нібыта быў захоплены адным з атрадаў пуштунскага камандзіра Накі Булы. У Кандагары, які ўчора быў здадзены талібамі, сфармаваная спэцыяльная рада для ўрэгуляваньня супярэчнасьцяў паміж пуштунскімі лідэрамі. У ягоны склад увайшлі кіраўнік часовай адміністрацыі Афганістану Хамід Карзаі, палявы камандзір Накібула і былы губэрнатар правінцыі Кандагар Гуль Ага. Амэрыканскія вайсковыя самалёты тымчасам аднавілі ўдары па горнаму раёну Тора Бора на ўсходзе Афганістану, дзе могуць хавацца лідэры тэрарыстай групоўкі начале зь Бін Лядэнам.
XS
SM
MD
LG