Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 16:57 ]  Узбэкістан адкрыў мост у Афганістан


Ташкент. Узбэкістан адчыніў гэтак званы мост дружбы праз раку Аму-Дар’я, што зьвязвае гэтую краіну з Афганстанам для дастаўкі гуманітарнай дапамогі насельніцтву гэтай разбуранай вайной краіны. Гэты мост быў зачынены узбэцкімі ўладамі пасьля прыходу да ўлады ў Афганстане талібаў у 1996 годзе. Пра гэтую важную гуманітарныю акцыю было заяўлена падчас знаходжаньня ў Ташкенце дзяржсакратра ЗША Коліна Паўэла. Колін Паўэл тымчасам прыбыў у сталіцу Казахстана Астану, а пазьней яго чакаюць у Маскве.
XS
SM
MD
LG