Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 16:56 ]  У Грозным забітыя два супрацоўнікі пракуратуры


Грозны. Сёньня загінулі два супрацоўнікі пракуратуры ў сталіцы Чачэніі Ахмед Хамзатаў і Аляксандар Ляўшын. Іхная машына была зьнішчаная ў выніку выбуху на фугасе. Аляксандар Ляўшын быў прыкамандзіраваны з Новаўральска. Сёньня ж у Гудэрмэсе быў забіты міліцыянэр. Як паведамляе карэспандэнт радыё “Свабода”, старэйшага лейтэнанта Шамхана Магамадава забілі ва ўласным доме. Тры дня таму чачэнскімі паўстанцамі быў забіты начальнік крымінальнага вышуку Гудэрмэса. Сёньня працягваліся абстрэлы расесйкіх войскаў, што знаходзяцца ў Чачэніі. Пра ахвяры пакуль не паведамляецца.
XS
SM
MD
LG