Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 16:54 ]  Суд Ірану працягвае палітычны працэс нягледзячы на пратэсты парлямэнту


Тэгеран. Рэвалюцыйны суд Ірану сёньня абверг патрабаваньні часткі дэпутатаў парлямэнту Ірана, якія выступілі супраць судовага пераследаваньня 60 апазыцыйных палітыкаў. Рэвалюцыйны суд, які быў заснаваны пасьля ісьлямскай рэвалюцыі 1979 году, абвінавачвае апазыцыйных дзеячоў у дзеяньнях супраць нутранай бясьпекі краіны і спробах зьвяржэння існуючага рэжыму. У панядзелак 163 дэпутаты Іранскага парлямэнту асудзілі сакрэтнае вядзеньне справы і несправядлівае ды неадпаведнае міжнародным стандартам абыходжаньне з палітычнымі вязьнямі. Яны заклікалі правесьці адкрыты працэс з удзелам суду прысяжных. У сёньняшнім адказе Рэвалюцыйны суд Ірану зазначае, што парлямэнцкая заява заснаваная на памылковай інфармацыі, і што ўсе спробы ўцечкі інфармацыі з гэтага закрытага працэсу будуць перасьледавацца. Абвінавачваемымі зьяўляюцца лідэр і шматлікія сябры Іранскага руху за Свабоду, які быў забаронены ўладамі Ірану сёлета ў сакавіку.
XS
SM
MD
LG