Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 04:22 ]  Сілы апазыцыі, падтрыманыя войскам ЗША рухаюцца ў бок Кандагару


КАБУЛ. Цягам двух месяцаў пасьля пачатку ваеннай апэрацыі ў Афганістане кіраўніцтва рухам Талібан ажыцьцяўлялася зь места Кандагар. Цяпер талібы здалі сваю сталіцу, альбо разьбегліся ў той час як сілы апазыцыі, падтрыманыя войскам Злучаных Штатаў рухаюцца ў бок Кандагару. Паводле афіцыйных асобаў ЗША, спэцназ працягвае паляваньне на лідара Талібану мулу Мухамэда Амара і лідара тэрарыстаў Усаму бін Лядэна. Аднак афіцыйныя асобы заявілі, што ім невядомае канкрэтнае месца дзе хаваюцца гэтыя асобы. Кіраўнік часовай адміністрацыі Афганістану Хамід Карзаі паабяцаў, у разе высьвятленьня месца знаходжаньня Амара, арыштаваць яго і перадаць у рукі правасудзьдзя. Кіраўнік антытэрарыстычнай апэрацыі ў Афганістане гэнэрал Томі Фрэнкс заявіў, што авіяцыя Злучаных Штатаў і наземныя аддзелы вядуць баі з узброенымі талібамі, якія спрабуюць прарвацца з Кандагару.
XS
SM
MD
LG