Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 04:09 ]  Сёньня ізраільскія баявыя гэлікоптары збамбавалі палестынскі ваенны комплекс


ПАЛАСА ГАЗА. Сёньня ізраільскія баявыя гэлікоптары збамбавалі палестынскі ваенны комплекс у паўдзённай частцы паласы Газа. У выніку былі пашкоджаныя будынкі палестынскіх ваенных і разьведвальных службаў, а таксама пэрсанальнай аховы Ясіра Арафата. Паведамленьняў пра магчымыя страты пакуль не было. Ёсьць зьвесткі, што людзі, у чаканьні падобнай атакі, былі загадзьдзя эвакуяваныя з будынкаў. У часе ўчорашняй сустрэчы з прадстаўнікамі ізраільскіх спэцслужбаў кіраўнікі палестынскай службы бясьпекі прасілі спыніць бамбаваньні. Сустрэча прайшла пры ўдзеле супрацоўнікаў цэнтральнай разьведуправы Злучаных Штатаў. Ізраіль бамбуе палестынскія ваенныя аб’кты ў адказ на тэрарыстычныя акты палестынцаў-самагубцаў, якія ў мінулыя выхадныя забраілі жыцьці 25 ізраільцаў. Ізраіль запатрабаваў ад Арафата арыштаваць адказных за тэракты і спыніць напады на Ізраіль.
XS
SM
MD
LG