Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 03:43 ]  Дзяржаўны сакратар ЗША Колін Паўэл прыехаў ва Ўзбэкістан


ТАШКЕНТ. Дзяржаўны сакратар Злучаных Штатаў Колін Паўэл прыехаў ва Ўзбэкістан дзеля перамоваў у справе антытэрарыстычнай кампаніі, якую ЗША вядуць у Афганістане. Сёньня Паўэл правядзе перамовы ў Ташкеньце, пасьля чаго накіруецца ў Кыргыстан і Казахстан, каб у нядзелю ўвечары быць у Расеі. Паводле Паўэла, Злучаныя Штаты высока ацэньваюць падтрымку з боку краінаў Цэнтральнай Азіі ў справе афганскай вайны, аднак гэта не азначае ніякай дадатковай фінансавай падтрымкі для гэтых краінаў. Колін Паўэл паведаміў, што ЗША ня маюць ніякіх просьбаў да іх адносна ваеннай дапамогі. Гаворачы пра аўтарытарызам цэнтральнаазіяцкіх урадаў дзяржаўны сакратар сказаў, што гэтыя рэжымы далёкія ад таго, што Вашынгтон укладае ў паняцьці дэмакратычных і эканамічных рэформаў. Аднак ён сказаў, што спадзяваньні на такія рэформы можна зьвязваць з усталяваньнем больш цесных адносінаў паміж Цэнтральнай Азіяй і Захадам.
XS
SM
MD
LG