Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 03:41 ]  Прэзыдэнт ЗША сказаў, што міжнародны тэрарызам будзе зьнішчаны як некалі фашызам


НАРФОЛК (штат Вірджынія, ЗША) Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш заявіў, што міжнародны тэрарызам, як некалі фашызам, будзе зьнішчаны без кампрамісаў ці перамоваў. Буш зрабіў гэтую заяву на борце авіяносцу “Энтэрпрайс” на базе ваенна-марскіх сілаў ЗША ў Нарфолку, у часе ўрачыстасьці, прысьвечанай 60-ай гадавіне японскага нападу на Пёрл-Харбар. На палубе авіяносцу стаялі шасьцітысячныя шыхты матросаў і 25 вэтэранаў – удзельнікаў падзеяў 60-гадовай даўніны. У пятніцу Злучаныя Штаты адзначалі гадавіну нападу на Пёрл-Харбар. Буш параўнаў гэтую дату паводле трагічнасьці з падзямі 11 верасьня 2001 году.
XS
SM
MD
LG