Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 03:09 ]  Безвынікова закончылася канфэрэнцыя у справе кантрою над біялягічнымі ўзбраеньнямі


ЖЭНЭВА. У Жэнэве безвынікова закончылася канфэрэнцыя Арганізацыі Аб’еднаных Нацыяў у справе кантрою над біялягічнымі ўзбраеньнямі. Цягам трох тыдняў прадстаўнікі 144 краінаў, якія пераглядалі Канвэнцыю 1972 году ў пытаньнях біялягічнае і хімічнае зброі, так і ня здолелі дамовіцца адносна шэрагу асноўных пытаньняў. Ув адрозьненьне ад іншых міжнародных дамоваў, Канвэнцыя пра біялягічную зброю не прадугледжвае мэханізму спраўджэньня ўмоваў дакумэнту. Удзельнікі жэнэўскай канфэрэнцыі спрабавалі распрацаваць такі мэханізам. Наступная нарада адбудзецца ў лістападзе наступнага году.
XS
SM
MD
LG