Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 03:08 ]  Авіяцыя войска ЗША вядзе баі з талібамі якія спрабуюць прарвацца з Кандагару


ТАМПА (штат Флёрыда ЗША). Авіяцыя Злучаных Штатаў і наземныя аддзелы вядуць баі з узброенымі талібамі, якія спрабуюць прарвацца з Кандагару, – заявіў кіраўнік антытэрарыстычнай апэрацыі ў Афганістане гэнэрал Томі Фрэнкс. Месца знаходжаньня лідару Талібану мулы Мухамэда Амара дакладна невядомае, але гэнэрал Фрэнкс лічыць, што няма ніякіх падставаў казаць пра тое, што ён уцёк з Кандагару. Фрэнкс таксама адрынуў паведамленьні, што Усама бін Ладэн зьбег з раёну пячоры Тора Бора ў Пакістан. Гэнэрал сказаў, што гэтыя паведамленьні несумяшчальныя з тымі, якія мае ён. Кіраўнік Часовага ўраду Афганістану Хамід Карзаі паведаміў, што талібы, якія абаранялі Кандагар, парушылі дамову, не здалі зброі і зьбеглі з Кандагару ўзброенымі. Хамід Карзаі таксама паўтарыў, што амністыя, дадзеная талібам, не распаўсюджваецца на іхнага лідара Мухамэда Амара.
XS
SM
MD
LG