Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 02:18 ]  Супрацоўніцтва НАТА з Расеяй не адаб’ецца на плянах пашырэньня Супольнасьці


БРУСЭЛЬ. Супрацоўніцтва НАТА з Расеяй не адаб’ецца на плянах пашырэньня Супольнасьці – заявіў дзяржаўны сакратар Злучаных Штатаў Колін Паўэл у часе сустрэчы зь міністрамі замежных справаў дзесяці краінаў, якія жадаюць далучыцца да Паўночнаатлянтычнай супольнасьці. У чацьвер было абвешчана, што НАТА створыць новую адмысловую Раду з удзелам Расеі, якая будзе браць удзел у прыняцьці пастановаў. У той самы час Паўэл падкрэсьліў, што права “вэта” Расея не атрымае. Расейскі прэзыдэнт Владзімір Пуцін, які цяпер візытуе ў Грэцыі, у часе прэсавай канфэрэнцыі сказаў, што Расея хоча сфармаваньня адмысловай Рады, каб павялічыць супрацоўніцтва і мець магчымасьць удзелу ў абмеркаваньні плянаў НАТА.
XS
SM
MD
LG