Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 05:04 ]  У пошце цэнтральнага банку ЗША знойдзены ўзбуджальнік сыбірскае язвы


ВАШЫНГТОН. У пошце, якая прыйшла ў будынак Фэдэральнай рэзэрвовай сістэмы – цэнтральнага банку ЗША – у Вашынгтоне знойдзены ўзбуджальнік сыбірскае язвы. Паводле прадстаўніка Фэдэральнай рэзэрвовай сістэмы, уся карэспандэнцыя, якая апошнім часам прыйшла ў гэтую ўстанову, будзе ўважліва перагледжаная і дасьледваная. Сёньня банк працуе ў звычайным рэжыме. Цягам апошніх месяцаў ў ЗША ад сыбірскае язвы сканалі пяць чалавек. Яшчэ 13 інфекаваных прайшлі курс лячэньня. У бальшыні выпадкаў крыніцай інфэнцыі былі лісты з бацыламі сыбірскае язвы. Паходжаньне небясьпечнай пошты пакуль ня высьветленае.
XS
SM
MD
LG