Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 04:45 ]  Міністры замежных справаў краінаў НАТА абмяркуюць з расейскім калегам умацаваньне ўзаемных сувязяў


БРУСЭЛЬ. Сёньня міністры замежных справаў краінаў НАТА сустракаюцца ў Брусэлі з расейскім міністрам замежных справаў Ігарам Івановым, дзеля абмеркаваньня ўмацаваньня сувязяў паміж Масквой і Паўночна-атлянтычнай супольнасьцю. У часе адкрыцьця сустрэчы міністраў, якая пачалася ўчора, Гэнэральны сакратар НАТА Джордж Робэртсан сказаў, што у межах супольнасьці будзе створаная адмысловая Рада з удзелам Расеі. У ейнай кампэтэнцыі будуць ня толькі кансультатыўныя пытаньні. Рада будзе прымаць сумесныя пастановы у праблемах, якія маюць на ўвазе супольную зацікаўленасьць бакоў. У той самы час Гэнэральны сакратар НАТА Джордж Робэртсан падкрэсьліў, што Паўночна-атлянтычная супольнасьць пакідае за сабой права ў разе патрэбы прымаць незалежныя пастановы. Паветраная кампанія НАТА ў Косаве ў 1999 годзе напружыла адносіны Супольнасьці з Расеяй, але працэс збліжэньня пачаўся пасьля верасьнёўскіх тэрактаў у ЗША, калі Расея пайшла на поўнае супрацоўніцтва з НАТА ў справе барацьбы з тэрарызмам. У той самы час Масква выступае супраць пашырэньня НАТА, паколькі бачыць у гэтым пагрозу сваёй бясьпецы.
XS
SM
MD
LG