Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 04:42 ]  Некаторыя афганскія лідары не задаволеныя складам часовай адміністрацыі краіны


ПАРЫЖ. Адмысловы высланьнік ААН у Афганістане Лагдар Брахімі скрытыкаваў стаўленьне некаторых афганскіх лідараў да часовай адміністрацыі Афганістану. Так, афганскі гэнэрал Абдул Рашыд Дустум, чыё войска кантралюе значныя тэрыторыі на поўначы краіны, лічыць, што ягоная фракцыя этнічных узбэкаў не дастаткова аказаная ў новай адміністрацыі. Пуштунскі духовы лідар Саід Ахмад Гайлані таксама выказваецца супраць несправядлівага, на ягоную думку, разьмеркаваньня міністэрскіх партфеляў. Былы афганскі вайковы начальнік Гульбэтдын Хекмаціяр, які цяпер жыве ў Іране, цьвердзіць, што падпісанае пагадненьне пра часовую адміністрацыю, накінутае Злучанымі Штатамі. У часе выступу на францускім радыё Лагдар Брахімі сказаў, што яго хвалюе гэтая крытыка і дадаў, што кожная этнічная група Афганістану лічыць, што робіць больш, чым іншыя. Паводле пагадненьня, кіраўніком часовай адміністрацыі прызначаны прадстаўнік этнічнае бальшыні краіны – пуштун Хамід Каразі. Асноўная колькасьць міністэрскіх пасадаў была разьмеркаваная паміж прадстаўнікамі Паўночнага Зьвязу, у які пераважна ўваходзяць этнічныя таджыкі, узбэкі і хазарэйцы.
XS
SM
MD
LG