Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 04:40 ]  ЗША лічаць, што лідар талібаў ня можа быць не пакараным


ВАШЫНГТОН. Міністар абароны ЗША дональд Рамсфэльд заявіў, што ЗША ня прымуць ніякага пагадненьня, якое дазволіць лідэру талібаў мулу Амару застацца беспакараным. Рамсфэльд лічыць, што Амар і іншыя кіраўнікі Талібану ў кожным разе мусяць быць прыцягнутымі да юрыдычнай адказнасьці за тэрарызм і іншыя злачынствы. Гэтую заяву міністар зрабіў учора ў часе, калі з Афганістану пачалі прыходзіць паведамленьні, што талібы гатовыя здаць сваю апошнюю цытадэль – Кандагар. Учора ж, прадстаўнік Талібану Абдул Салям Заіф сказаў, што паміж ім і кіраўніком новага Часовага ўраду Афганістану Хамідам Каразі дасягнутая дамова наконт здачы места, але паводле іншых паведамленьняў, умовы гэтай здачы яшчэ ня вызначаныя. Тым часам Каразі сказаў, што мула Амар можа атрымаць амністыю, калі зганіць тэрарызам, а звычайныя, не зьвязаныя з тэрарызмам жаўнеры, пасьля здачы зброі змогуць вярнуцца дадому. Дональд Рамсфэльд даў зразумець, што Вашынгтон ня пойдзе ні на якую ўгоду з Амарам, у выніку якой той мог бы застацца на волі.
XS
SM
MD
LG